Перавагі жулжан-анімацыі
Дынамічная тэхналогія распрацоўкі жывых анімацый выглядае больш гладка
і дазваляе рэалізаваць большую колькасць графічных эфектаў,
якія з'яўляюцца запраграмаванымі, а не намаляванымі,
што часта скарачае аб'ём дадзеных.
Хуткая загрузка файлаў невялікага памеру
Часта ў анімацыі захоўваецца кожны кадр (*.gif),
або змены наступнага кадра ад папярэдняга,
гэта павялічвае зыходны памер файла і запавольвае загрузку ўсёй старонкі сайта для кліента.
Апроч таго, гэта дадаткова нагружае ваш сервер (калі маеце вялікую наведвальнасць і не маеце кэша).
У выпадку жулжан-анімацыі
- усе дынамічныя элементы прапісаны ў матэматычным кодзе, які хутка грузіцца кліенту.
Лёгкасць рэдагавання
Такі падыход дазваляе дынамічна падгружаць любы тэкст у банер,
не адкрываючы графічны рэдактар і не звяртаючыся да мастака.
Такім чынам, лёгка можна адлюстраваць у самім жулжан-банеры
назву катэгорыі або імя аўтарызаванага карыстальніка.
Гэта зробіць старонку больш персаналізаванай.
У Вас будзе адзіны зыходны файл для ўсіх катэгорый і ўсіх карыстальнікаў.
Гнуткасць і адаптыўнасць
На статычных малюнак аніяк немагчыма прадугледзець розныя паводзіны для розных дэвайсаў.
Жулжан-анімацыя можа выглядаць па-рознаму для планшэта, смартфона і кампутара.
А таксама можа рэагаваць на націскі клавіятуры або рухі мышкаю.
Больш магчымасцяў
Анімацыя ў JavaScript можа даваць больш магчымасцяў для стварэння складаных эфектаў і візуальных
элементаў, якія могуць быць цяжка ці немагчыма стварыць з дапамогай статычных банэраў.
Напрыклад, вы можаце ствараць складаныя аніміраваныя пераходы паміж старонкамі, выкарыстоўваць
3D-эфекты і шматлікае іншае.