Частыя пытанні

Ніжэй прыведзены адказы на некаторыя пытанні, якія ўзнікаюць у нашых кліентаў.

Што ўяўляе сабой анимация? Малюнак? Відэа?

Анімаваны баннер прадстаўляе сцэнар, які прайграецца ў вашым браўзеры, калі казаць простымі словамі. У сцэнары прапісаны жывыя рухі для кожнага элемента – у гэтым галоўная асаблівасць жулжан-падыхода.

Калі казаць тэхнічнай моваю, замест (або ў дадатак да) звыклых png-, gif-, svg-файлаў мы прадстаўляем JavaScript-код, які выконвае матэматычныя функцыі.

Чаму гэта лепей? І ці заўсёды?

Адразу скажам, што не заўсёды выгадней выкарыстоўваць жулжан-анімацыю. Калі Вам патрэбны статычны малюнак – замаўляйце яго. Лепш, праўда, svg, каб быў вектарны і адаптыўны.

Наш падыход дае значныя плюсы для хоць троху прасунутай анимации. Вы атрымаеце гладкія рухі элементаў, высокую якасць графікі, без страты якасці і большую прастору для творчасці. Бо наш падыход дазваляе лёгка рабіць гульняпадобныя баннеры і элементы для Вашего сайта.

Што азначае «воблачны хостынг»?

Гэта значыць, што ў Ваш сайт будзе ўбудаваны элемент баннеру, які загрузіцца з нашага серверу. Па тым жа прынцыпе, як Вы загружаеце код лічыльнікаў аналітыкі (ex. Google Analytics). Адразу шчыра скажам, у такіх справах вельмі важна, каб Вы мелі давер да нас (як і да правайдара любога лічыльніка) і не падазравалі, што замест баннера мы ўставім шпіёнскі або шкоднасны код.