Creative web-solution for your business
Web systems and other products
adapted to the Internet
Web systems and other products
adapted to the Internet
У свеце існуе мноства мабільных прыладаў.
Давайце рабіць акцэнт на адаптыўнасць і кросплатформенасць!
І аптымізуем загрузку старонак праз сецева.
Колькасць малюнкаў: 0.
Колькасць шрыфтоў: 1.
Замест статычнага малюнку або пакадравай анімацыі (*.gif) мы прапаноўваем дынамічны (Html5, Javascript-based) банер, дзе анімацыю выконваюць матэматычныя функцыі.
Дынамічная тэхналогія распрацоўкі жывых анімацый выглядае больш гладка і дазваляе рэалізаваць большую колькасць графічных эфектаў, якія з'яўляюцца запраграмаванымі, а не намаляванымі, што часта скарачае аб'ём дадзеных.
Часта ў анімацыі захоўваецца кожны кадр (*.gif),
або змены наступнага кадра ад папярэдняга,
гэта павялічвае зыходны памер файла і запавольвае загрузку ўсёй старонкі сайта для кліента.
Апроч таго, гэта дадаткова нагружае ваш сервер (калі маеце вялікую наведвальнасць і не маеце кэша).
У выпадку жулжан-анімацыі
- усе дынамічныя элементы прапісаны ў матэматычным кодзе, які хутка грузіцца кліенту.
Такі падыход дазваляе дынамічна падгружаць любы тэкст у банер,
не адкрываючы графічны рэдактар і не звяртаючыся да мастака.
Такім чынам, лёгка можна адлюстраваць у самім жулжан-банеры
назву катэгорыі або імя аўтарызаванага карыстальніка.
Гэта зробіць старонку больш персаналізаванай.
У Вас будзе адзіны зыходны файл для ўсіх катэгорый і ўсіх карыстальнікаў.
На статычных малюнак аніяк немагчыма прадугледзець розныя паводзіны для розных дэвайсаў.
Жулжан-анімацыя можа выглядаць па-рознаму для планшэта, смартфона і кампутара.
А таксама можа рэагаваць на націскі клавіятуры або рухі мышкаю.
Анімацыя ў JavaScript можа даваць больш магчымасцяў для стварэння складаных эфектаў і візуальных
элементаў, якія могуць быць цяжка ці немагчыма стварыць з дапамогай статычных банэраў.
Напрыклад, вы можаце ствараць складаныя аніміраваныя пераходы паміж старонкамі, выкарыстоўваць
3D-эфекты і шматлікае іншае.